21:00

+0

4 м/с

1002 гПа

00:00

+0

2 м/с

1003 гПа

03:00

+0

2 м/с

1004 гПа

06:00

-0

3 м/с

1003 гПа

09:00

+0

4 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Грамадства

Дзе акунуцца на Вадохрышча?

15.01.2025 15:13

79 праглядаў, 0 каментароў

У нашым рэгіёне будзе некалькі адмыслова абсталяваных месцаў для вернікаў і проста аматараў акстрыму

19 студзеня праваслаўная царква адзначае Хрышчэнне або Вадохрышча. У апошнія гады традыцыя акунацца ў халодную выду на гэтае рэлігійнае свята становіцца ўсё больш папулярнай. У народзе лічыцца, што ледзяная вада на Вадохрышча «змывае ўсе грахі». І апошнім часам да палонак у вадаемах прыходзяць і праваслаўныя, і католікі, і тыя, хто такім чынам хоча загартаваць арганізм ад хваробаў.

Вытокі гэтага звычаю знаходзяцца ў традыцыі пад назваю «Хаджэнне на Ярдань», якая бярэ пачатак у IV стагоддзі. Людзі хадзілі да ракі па «святую ваду» і для акунання на ўспамін пра Хрышчэнне Ісуса Хрыста, які прайшоў абрад асвячэння вадой і прыняў веру. І да сёння лічыцца, што вадохрышчанская вада валодае такой жа цудадзейнай сілай, як і воды Іардана, у якія ўваходзіў Ісус Хрыстос.

МЧС папярэджвае пра небяспеку акунання ў халодную ваду ў неабсталяваных месцах. І паведамляе, што ў Віцебскай вобласці для ахвотных праверыць моц свайго духу будзе падрыхтавана 40 адмысловых месцаў.

На Аршаншчыне іх будзе тры: палонка на Дняпры ў месцы спуску з вул. Караткевіча, палонка на кар'еры «Шчацінка» і крыніца святога пакутніка Пантэлеймона у вёсцы Люціны.

У Лёзненскім раёне акунуцца на Вадохрышча будзе можна ў купелі па вуліцы Набярэжнай у аграгарадку Дабрамыслі і ў палонцы на вадаёме «Лясныя Кар'еры» каля Лёзна. У Талачынскім раёне – у штучнай купелі на тэрыторыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра і на крыніцах у вёсках Лапыры і Чубакова. У Сенненскім раёне – у палонцы на возеры Серакаротня каля вёскі Рабцава і ў купелі на вуліцы Горнай у райцэнтры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Дзе акунуцца на Вадохрышча?

У нашым рэгіёне будзе некалькі адмыслова абсталяваных месцаў для вернікаў і проста аматараў акстрыму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение