12:00

-6

3 м/с

1009 гПа

15:00

-3

4 м/с

1009 гПа

18:00

-4

3 м/с

1009 гПа

21:00

-5

2 м/с

1010 гПа

00:00

-6

2 м/с

1011 гПа

Орша, Спорт

Асноўны склад на подпісах!

04.02.2025 20:10

115 праглядаў, 0 каментароў

Надзвычай рэдкая з’ява ў аршанскім футбольным клубе.

Ужо звыш дзесяці гадоў «Воршы» не ўдавалася ўтрымаць у камандзе найлепшых гульцоў — пасля кожнага сезону, неістотна, паспяховага ці не, калектыў развальваўся. Адразу некалькі найлепшых гульцоў нязменна пакідалі каманду ў снежні-студзені, і будаўніцтва калектыву пачыналася практычна з чыстага аркушу. Але дзень 4 лютага ўсяляе надзеі ў душы заўзятараў блакітна-чорных.

Афіцыйная старонка каманды ў тэлеграме паведаміла, што «Ворша» падпісала кантракты з Аляксеем Чарнадаравым, Дзмітрыем Тамэлам, Станіславам Іршавым, Арцёмам Антонавым і Мікітам Воўчанкам. Пры гэтым чуткі данядаўна звязвалі Чарнадарава і Тамэлу з іншымі месцамі працы, а самі стартаўцы толькі тыдзень таму выйшлі з адпачынку.

Таксама ў каманду вярнуўся брамнік Арцём Валадзькоў. Мінулы сезон вартавы брамы прапусціў цалкам, бо служыў у войску.

Старонка заўзятараў клубу «Радыё Аршыца» з нагоды працягнення кантрактаў з названымі футбалістамі ўзгадала, што галоўны трэнер стартаўцаў Мікалай Кітаёў яшчэ ўвосень выказваў надзею, што атрымаецца захаваць аснову каманды перад наступным першынством. Выглядае, што акрамя словаў у клубе з’явіліся дзеянні.

Пакінуў каманду нападнік Дзмітрый Ціхаміраў. Як паведамляюць спартовыя СМІ, наступны сезон ён правядзе ў «Баранавічах», якія таксама гуляюць у І лізе першынства Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Асноўны склад на подпісах!

Надзвычай рэдкая з’ява ў аршанскім футбольным клубе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение