00:00

-8

3 м/с

998 гПа

03:00

-8

5 м/с

998 гПа

06:00

-7

5 м/с

997 гПа

09:00

-6

5 м/с

998 гПа

12:00

-4

5 м/с

1000 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Унук пабіў бабулю

04.02.2025 13:14

266 праглядаў, 0 каментароў

Следчы камітэт устанаўлівае падрабязнасці інцыдэнту ў вёсцы Свіракі Дубровенскага раёна

25 студзеня ў госці да 82-гадовай бабулі прыехаў яе 27-гадовы ўнук, якога яна выхоўвала з дзяцінства. Гаспадыня дома і яе сын, дзядзька госця, арганізавалі застолле. На фоне алкагольнага ап'янення паміж мужчынамі ўзнік канфлікт. Пажылая жанчына спалохалася і выйшла з дому, каб выклікаць у міліцыю. Следам за ёй у двор выбег унук і пачаў збіваць пенсіянерку. Жанчына стала клікаць на дапамогу, і гэта прывяло госця ў яшчэ большую лютасць. Пакінуўшы збітую бабулю ляжаць на зямлі, мужчына вярнуўся ў хату і пачаў ламаць усё, што трапляла пад рукі...

Тым часам гаспадыні дома ўдалося выклікаць хуткую дапамогу. Унук, «выпусціўшы пар» і злёгку працверазеўшы, сам паведаміў аб тым, што адбылося, у міліцыю. Мужчыну ўзялі пад варту. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.149 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да састарэлага).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Унук пабіў бабулю

Следчы камітэт устанаўлівае падрабязнасці інцыдэнту ў вёсцы Свіракі Дубровенскага раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение