Апытанне на нашым сайце паказала, што людзям не шкада, калі даносчыкі самі трапляюць пад пераслед сілавікоў, якім да таго «стучалі» на суседзяў і знаёмых. Беларус Вітко, які правёў дзяцінства ў Воршы, у гэтым месяцы быў завочна асуджаны ўкраінскім судом за чынны ўдзел у акупацыі Крыму Расеяй, якой Вітко служыць адміралам ужо даўно.
У Воршы «замінавалі» 4 установы, так пакрыўджаны дзяцюк «адпомсціў» дзяўчыне.
На нашым Ютуб-канале мы патлумачылі розніцу ў «афіцыйным» і рэальным дні горада.
Тым часам праз Воршу дастаўлялі люксавыя аўтамабілі, што дало яшчэ адзін доказ тэзе — санкцыі не працуюць.
Адзін з трэнераў ФК «Ворша» Аляксей Шубянок заўчасна пайшоў з жыцця. А справу са знікненнем пад Сянном аршанскага хлопца раскрылі праз чвэрць стагоддзя і знайшлі вінаватых.
У Воршы пачалося асваенне новай тэхналогіі ў вырабе запчастак для трактароў.
У тым месяцы мы таксама адзначылі 40 гадоў без Караткевіча.
У Воршы ў ліпені з’явіліся ўлёткі, якія запрашаюць удзельнічаць у вайне на баку Расеі. Мы апублікавалі дэталі размовы з вярбоўшчыкам.
Урэшце, улады ўзмацнілі будынак Аршанскага вайсковага камісарыяту, а мы разбіраліся, што гэта такое і навошта.