Аварыі маршрутных таксі сталі не рэдкасцю ў Оршы. Раніцай 5 лютага на вуліцы Міра ў раёне Ўсходняй сутфкнуліся адразу тры аўтамабілі, два з якіх мікрааўтобусы-маршруткі. Аб'ектыўных прычынаў аварыі не бачна. Дарога тут роўная і без перашкодаў. Падобна на тое, што сіні мікрааўтобус, які ехаў маршрутам нумар 14, чамусці рэзка затармазіў, а дзве машыны, што ехалі за ім не паспелі своечасова з'рэагаваць.
Па нашай інфармацыі, пацярпелых няма. Але сёння ў горадзе мінус дзве рэйсавыя маршруткі.