18:00

-4

3 м/с

1010 гПа

21:00

-5

2 м/с

1010 гПа

00:00

-5

2 м/с

1011 гПа

03:00

-6

2 м/с

1012 гПа

06:00

-7

1 м/с

1012 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Правальны год у жывёлагадоўлі

05.02.2025 13:50

62 прагляду, 0 каментароў

Вынікі развіцця галіны ў Дубровенскім раёне за 2024 год прызнаны «нярадаснымі»

У Дубровенскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне, дзе ўдзельнікі канстатавалі суцэльныя няўдачы ў жывёлагадоўлі. Так, за мінулы год ніводная гаспадарка не выканала ўсе дзевяць ключавых паказчыкаў, якіх планавалася дасягнуць. Не выкананы нормы па вытворчасці малака і мяса, дапушчана агульнае зніжэнне колькасці кароў на 1097 галоў, у тым ліку дойнага статка — на 332 каровы, у шэрагу гаспадарак значна знізіліся ўдоі, упала якасць і таварнасць малака.

Вынікі галіны аказаліся яшчэ ніжэйшымі, чым былі ў 2023 годзе, хаця яго ў свой час райвыканкам таксама называў «правальным» для жывёлагадоўлі.

Вінаватымі за недастаткова высокія паказчыкі прызналі спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў. Прынята рашэнне штомесяц кантраляваць іх работу ў адстаючых гаспадарках.

Самай лепшай па выніках мінулага года была прызнана гаспадарка ААТ "Праўда-С". Дарэчы, менавіта там у дадзены момант вядзецца будаўніцтва новага сучаснага жывёлагадоўчага комплекса. Другі такі комплекс пачалі будаваць у КУСГП імя Чарняхоўскага. Пра неабходнасць удасканалення тэхнічнай базы для больш слабых прадпрыемстваў на паседжанні райвыканкама не згадвалася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Правальны год у жывёлагадоўлі

Вынікі развіцця галіны ў Дубровенскім раёне за 2024 год прызнаны «нярадаснымі»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение