15:00

-1

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

3 м/с

1009 гПа

21:00

-4

2 м/с

1010 гПа

00:00

-6

2 м/с

1011 гПа

03:00

-6

2 м/с

1012 гПа

Рэгіён, Грамадства

Пра аднаўленне часоўні

05.02.2025 10:54

68 праглядаў, 0 каментароў

Кінадакументаліст з Талачына зняў фільм пра чалавека, які практычна ў адзіночку аднаўляе гістарычны помнік

Дакументальны фільм Дзмітрыя Іўчанкі, кіраўніка талачынскай Народнай кінастудыі «Летопісь», мае сімвалічную назву «Не теряем». Галоўны герой гэтай стужкі – былы старшыня Талачынскага райвыканкама Аляксандр Марэйка. Але гісторыя, пераказаная мовай кінадакументалістыкі, - не пра кіраўніка раёна і яго справы. У фільме распавядаецца пра тое, як былы функцыянер практычна без старонняй дапамогі аднаўляе часоўню-пахавальню князёў Хамянтоўскіх у вёсцы Равучча.

Аляксандр Марэйка — рэканструктар-самавук, ен аграном паводле адукацыі. Аднаўляць капліцу-пахавальню XIX стагоддзя на месцы былой сядзібы Халяпінка, якая належала князям Хамянтоўскім, ен пачаў у 2018г. з уласнай ініцыятывы. Ён сам усталяваў над ёй дах, разабраў завалы смецця, спілаваў трухлявыя дрэвы, прасек дарогу. Усё гэта за ўласныя грошы, калі не лічыць бясплатнай дапамогі добраахвотнікаў. «Калі кіраваў раёнам, не добраўпарадкаваў часоўню Хамянтоўскіх, хаця варта было. Цяпер вось аддаю доўг», - казаў Марэйка ў адным з інтэрв'ю.

За пераменамі ў сядзібе старажытнага шляхецкага роду Хамянтоўскіх праз сваю відэакамеру доўгі час назіраў Дзмітрый Іўчанка – вядомы на Талачыншчыне кінадакументаліст. У сваіх фільмах ён расказвае пра розныя цікавосткі роднага краю і заахвочвае да гэтага іншых: некалькі год таму ён заснаваў у Талачыне фестываль аматарскіх фільмаў «Падарожнічаем па Сінявокай".

Прэм'ера новага дакументальнага фільма Дзмітрыя Іўчанкі «Не теряем» пройдзе 7 лютага ў талачынскім Цэнтры культуры і народнай творчасці. Пачатак кінапаказа – у 17.20, уваход вольны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра аднаўленне часоўні

Кінадакументаліст з Талачына зняў фільм пра чалавека, які практычна ў адзіночку аднаўляе гістарычны помнік

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение