Царква Святога Іллі ў мястэчку Высокае Аршанскага раёна пабудавана ў першай палове 19 стагоддзя. Фундатарам быў уладальнік мясцовага маёнтка Канстанцін Любамірскі. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна – рускага стылю. У савецкія часы царква была зачынена і прыйшла ў заняпад. Рэстаўрацыя не вядзецца. Між тым гэты будынак з'яўляецца помнікам гісторыі і культуры 3-й катэгорыі і павіны ахоўвацца дзяржавай.
У падобным становішчы апынуўся сёння і сядзібна-паркавы ансамбль Макрыцкіх — яшчэ адзін помнік гісторыі і культуры рэгіянальнага значэння. Комплекс у стылі неакласіцызму быў створаны на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, калісьці ў яго ўваходзілі сядзібны дом, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк. Сядзібны дом вядомы тым, што ўлетку 1928 года тут адбыўся 1 з'езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў «панскім доме» працавала школа, потым яго перарабілі на жытло для настаўнікаў, а яшчэ ў 1960-я гады ў будынку праводзілі вяселлі - да гэтага вельмі пасавалі вялікія залы... Сёння сядзібны дом знаходзіцца ў закінутым стане і патрабуе неадкладных мер па захаванні.
Існуе небяспека таго, што абодва помнікі апынуцца пад пагрозай знішчэння, бо сёлетні год абвешчаны Годам добраўпарадкавання. І «добраўпарадкаванне» можа скончыцца зносам гістарычных каштоўнасцяў, каб толькі яны не мулялі вока розным праверкам.
Як мы пісалі раней, на гаротны стан помнікаў архітэктуры сёлета звярнула ўвагу пракуратура Аршанскага раёна. Аднак пракурораў абурыла не адсутнасць памкнення рэстаўраваць гістарычныя каштоўнасці, а невыкананне бюракратычных працэдур і несвоечасовыя выплаты ў фонд па падтрымцы культуры і мастацтва.
Рэгіён, Культура

Царква развальваецца, сядзіба гібее
07.02.2025 14:55
916 праглядаў, 0 каментароў
У Высокім гінуць два архітэктурныя помнікі — Іллінская царква і былая сядзіба Макрыцкіх
-
Новыя фота старой царквы
29.04.2025 15:29
851 просмотров, 0 комментариев
У сеціве з’явіліся фотаздымкі бараньскай царквы, якіх мы раней не бачылі
-
Хітрыя млыны Абольцаў. Фота
13.04.2025 07:31
657 просмотров, 0 комментариев
Працягваем цыкл публікацыяў пра старыя млыны Аршаншчыны. Як можна аднаўляць млынарскую традыцыю на прыкладзе Абольцаў
-
Узгадваючы Смалянскі млын. Фота
11.04.2025 08:15
391 просмотров, 0 комментариев
У мінулым годзе ў Смалянах знеслі каштоўны млын. Давайце паглядзім якія яшчэ старажытныя млыны засталіся ў нашым рэгіёне
-
Сядзібу Цюндзявіцкіх зноў спрабуюць прадаць
05.04.2025 10:00
477 просмотров, 0 комментариев
Orsha.eu працягвае вывучаць гістарычную спадчыну нашага рэгіёна, якую гатовыя прадаць усім ахвотным. Гэтым разам гаворка ідзе пра Талачынскі раён.
-
-
Мінулае на аўкцыёне
04.04.2025 07:00
855 просмотров, 0 комментариев
Старая пошта, былы спіртзавод і шляхецкая сядзіба — усё гэта можна набыць у Сенненскім раёне.
-
Толькі хэнд-мэйд
19.03.2025 19:15
2065 просмотров, 0 комментариев
Выстава лялек у нацыянальных традыцыйных строях пройдзе ў Дуброўне. Абвешчаны конкурс на іх стварэнне.
-
Краязнаўчы верасень 2024-га
19.03.2025 15:50
1577 просмотров, 0 комментариев
Што цікавага з краязнаўчай галіны было на старце восені?
-
Краязнаўчы жнівень 2024-га
15.03.2025 07:36
1774 просмотров, 0 комментариев
Што было цікавага ў жніўні з краязнаўчай галіны?
Последние новости
-
08.05.2025 20:30
Лясы нашага рэгіёна адкрыты!
Забарона на наведванне лясоў знятая ва ўсіх раёнах, што ўваходзяць у наш рэгіён.
-
08.05.2025 19:30
Ёсць 700 рублёў? Тады вы можаце купіць сабе льнозавод
Комплекс будынкаў былога Коханаўскага льнозавода ў Талачынскім раёне прададуць з малатка.
-
08.05.2025 18:00
У Горках прадавалі пратэрмінаванае віно і прысмакі
Тры гандлёвыя аб’екты ў Горацкім раёне трапіліся на пратэрмінаванай прадукцыі ў красавіку.
-
08.05.2025 16:30
Талачын будзе цвярозым
У Талачынскім раёне два дні не будуць прадаваць алкаголь. Такім чынам, у нашым рэгіёне засталося ўсяго два раёны, дзе ўлады не абвясцілі пра падобныя абмежаванні сёлета — гэта Лёзненскі і Дубровенскі.
-
08.05.2025 15:00
Пасля пажару — у бальніцу
Праз 5 дзён пасля надзвычайнага здарэння ў медустанову звярнуўся жыхар Талачынскага раёна