18:00

+4

10 м/с

993 гПа

21:00

+5

9 м/с

992 гПа

00:00

+5

8 м/с

991 гПа

03:00

+5

5 м/с

991 гПа

06:00

+5

3 м/с

990 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Ферма за адну базавую

07.02.2025 17:55

2006 праглядаў, 0 каментароў

У Сенненскім раёне за 42 рублі можна набыць малочна-таварную ферму. І не толькі

МТФ «Серкуці» знаходзіцца ў Нямойтаўскім сельсавеце, гэта аднапавярховы цагляны будынак, узведзены ў 1968 годзе. Ферма ўжо некалькі разоў выстаўлялася на аўкцыёны, але ахвотных пакупнікоў не знайшлося. Нават за адну базавую велічыню.

У вёсцы Алексінічы Сенненскага раёна за тыя самыя грошы можна набыць цэлую школу. Гэта практычна сучасны двухпавярховы будынак (год пабудовы – 1998) плошчай 1935 кв.м. У будынку ёсць электрычнасць, у двары -асфальтаваная дарожка, плошча вакол школы абгароджана металічным плотам. Апошні званок у гэтай школе прагучаў у 2018 годзе.

У аграгарадку Багданава на Сенненшчыне за 42 рублі можна набыць дзіцячы садок – двухпавярховы, агульнай плошчай 1789 кв.м. У будынку, узведзеным у 1984 годзе, ёсць і каналізацыя, і вадаправод, і электрычнасць. Але ён не выкарыстоўваецца з 2017 года.

40 гадоў таму ў вёсцы, падобна, было шмат дзяцей – раз спатрэбілася такая грунтоўная дашкольная ўстанова. 30 год таму запатрабаваныя былі і вясковыя школы -- у 1990-я іх актыўна будавалі. А сёння ў Сенненскім раёне за адну базавую іх прадаецца адразу некалькі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Ферма за адну базавую

У Сенненскім раёне за 42 рублі можна набыць малочна-таварную ферму. І не толькі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение