03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

09:00

-9

1 м/с

1013 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

2 м/с

1010 гПа

Орша, Грамадства

Судзяць герояў «Дажынак»

09.02.2025 13:55

405 праглядаў, 0 каментароў

Супраць тых, каго ўсхвалялі ў СМІ, завялі справу за «прысваенне альбо растрату»

11 лютага у судзе Оршы і Аршанскага раёна будуць судзіць пяць чалавек па артыкуле 211 ч.2 Крымінальнага Кодэкса (прысваенне альбо растрата). З іх двое — былы і цяперашні работнікі сельгаспрадпрыемства «Межава-Агра». Прычым не проста работнікі, а шматгадовыя перадавікі на ўборцы ўраджаяў.

Да прыкладу, пра Ўладзіслава Лапцінскага ў 2021 годзе нават пісала БЕЛТА. Ен стаў героем публікацыі як удзельнік першага ў Віцебскай вобласці «экіпажа-стотысячніка». На камбайне падчас уборачнай ён працаваў разам з бацькам, і ў такім складзе сямейны «экіпаж» некалькі гадоў запар займаў першыя месцы ў абласных спаборніцтвах. Паводле інфармацыі агенцыі, на камбайне Ўладзіслаў Лапцінскі працаваў са школьных гадоў, спачатку быў памочнікам камбайнера, а потым стаў галоўным у тандэме з бацькам, Валянцінам Лапцінскім. В 2022 годзе яго памочніцай стала сястра Вікторыя. Апошні рэпартаж пра выдатную працу маладога камбайнера выйшаў у «Аршанскай газеце» летам 2024 года.

Арцём Есяневіч, імя якога таксама згадваецца ў судовым раскладзе, — ужо былы работнік «Межава-Агра» (звольніўся ўвосень 2023 года). У гаспадарцы ён быў у ліку найлепшых. Падчас уборачнай у 2022 годзе мужчына працаваў кіроўцам — адвозіў зерне ад камбайнаў. І быў названы пераможцам у прафесійным спаборніцтве, атрымаўшы пісьмовую падзяку ад кіраўніцтва вобласці і грашовую прэмію памерам 1 600 рублёў. І гэта была не першая перамога Арцёма Есяневіча: яшчэ ў 2019 годзе ён быў дэлегатам абласных «Дажынак» ад Аршанскага раёна. Дарэчы, разам з ім на ўзнагароджанне ездзіў і Ўладзіслаў Лапцінскі...

У чым сутнасць справы, за якую перадавікі сельскай гаспадаркі з Аршанскага раёна трапілі пад суд, пакуль не вядома.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Судзяць герояў «Дажынак»

Супраць тых, каго ўсхвалялі ў СМІ, завялі справу за «прысваенне альбо растрату»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение