00:00

-9

0 м/с

1017 гПа

03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

09:00

-9

1 м/с

1013 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2024. Верасень

08.02.2025 10:12

351 прагляд, 0 каментароў

Што Аршаншчыне прынёс першы месяц восені?

У Воршы прайшоў суд над Сяргеем Жалдыбаевым, вядомым чыноўнікам, які ўзначальваў Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці. Таксама ў першы дзень верасня міні-футбольны «Вітэн» здабыў Суперкубак Беларусі ў чацверты раз.

Нечакана адным з самых папулярных артыкулаў не толькі верасня, але і ўсяго 2024 году на нашым сайце стала публікацыя пра новыя вайсковыя строі для Беларускай вызвольнай арміі, распрацаваныя для будучага войска незалежнай Беларусі без дыктатуры. Лагічна, што паказ строяў народу прымеркавалі да 8 верасня — Дня перамогі над маскоўцамі ў Бітве пад Воршай, у гэты дзень адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. Нашы карэспандэнты пабывалі на святкаваннях перамогі ў Аршанскай бітве ў Вільні і Варшаве. А таксама знайшлося ўнікальнае відэа пра святкаванне 1993 году.

Акрамя таго, на свята калекцыянер Андрэй Мялешка прачытаў віленчукам лекцыю пра манеты і маркі пра Бітву пад Воршай. Наш сайт паказаў відэа лекцыі.

Натуральна, вялікую ўвагу прыцягнуў намер уладаў якраз у дні вялікага нацыянальнага (хай пакуль і неафіцыйнага) свята паболей расказваць пра новы флагшток пад чырвона-зялёны сцяг на месцы спілаваных дрэваў у Парку Герояў.

Таксама ў верасні Orsha.eu прадэманстравала серыю відэа пра месцы Вільні, звязаныя з Воршай. Напрыклад, пра Траецкую царкву і выяву Гетмана Астрожскага.

У верасні пачаўся збор грошай на ўнікальную кнігу пра гісторыю футболу на Аршаншчыне. З аўтарам кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» Арцёмам Сізінцавым галоўны рэдактар Orsha.eu Ігар Казмерчак зрабіў у тым месяцы першае відэаінтэрв’ю.

Ну і нарэшце ў тым месяцы прагуло рэха 90-х: у Воршы затрымалі ўдзельніка расейскай банды.

Вынікі-2024:

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Травень

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2024. Верасень

Што Аршаншчыне прынёс першы месяц восені?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение