1 верасня ў Магілёве адбыўся паядынак на Суперкубак Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» правёў сустрэчу вельмі ўпэўнена і здабыў трафей. У гульні была пераможаная «Сталіца» — бадай найпрынцыповейшы супернік «энергетыкаў».
Адразу тры галы за аршанцаў правёў Сініцкі, таксама вызначаліся Брэднеў, Батурын, Лазюк, яшчэ адзін гол «Сталіца» адправіла ў сваю браму. Перамога 7:4! Прычым апошнія два мячы менчукі правялі, калі да канца сустрэчы заставалася хвіліна і пяць секунд. Таксама на 38-й хвіліне з пляцоўкі выдалілі гульца «Сталіцы» Яроміна.
Гэта чацверты Суперкубак Беларусі, заваяваны аршанцамі. Ніхто не здабываў яго часцей!
Віншуем увесь калектыў МФК «Вітэн» з яскравай перамогай і заваяваннем трафею!