06:00

-10

2 м/с

1014 гПа

09:00

-10

1 м/с

1014 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

1 м/с

1010 гПа

18:00

-5

2 м/с

1009 гПа

Рэгіён, Культура

Прадаюць сядзібу 19 ст.

09.02.2025 16:57

414 праглядаў, 0 каментароў

Сядзіба Цюндзявіцкіх знаходзіцца ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна

Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх -- рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку – з'яўляецца гісторыка-архітэктурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэння). Гэта значыць, што дзяржава абавязана клапаціцца пра яго захоўванне. Але на знешнім абліччы сядзібы гэта аніяк не адбілася – яна ўяўляе сабой сумнае відовішча.

Годам пабудовы сядзібнага дома лічыцца 1897-мы: яго ўзвялі на загад апошняга ўладальніка гэтых земляю Міхаіла Цюндзявіцкага на месцы старога драўлянага будынка. Па адной з версій, праект стварыў сам гаспадар. Плошча будынака з тэрасай і дзвюма гаспадарчымі пабудовамі - 621 кв.м. Падмурак у ім цагляны, перакрыцці драўляныя.

Цюндзявіцкія пакінулі гэтыя мясціны ў 1917 годзе. Сядзібу выкарыстоўвалі па-рознаму: у перыяд Вялікай Айчыннай вайны яе занялі немцы, а ў 1960-х гадах тут размяшчалася спецшкола, у 1970-х – звычайная вясковая школа. Пазней практычнага прымянення будынку на знайшлося, і ен паціху стаў гібець. Між тым, ваколіцы Галошава маглі б стаць найцікавейшым аб'ектам для турыстаў. Апрача сядзібы Цюндзявіцкіх, каля вёскі ёсць курганны могільнік і старадаўні каменны крыж – таксама помнікі гісторыі і культуры.

Сядзібны будынак можна набыць за адну базавую велічыню – за 42 рублі. Ен прадаецца ўпершыню - выстаўлены на аўкцыён, які пройдзе 5 сакавіка. Заяўкі на ўдзел прымыюцца да 28 лютага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прадаюць сядзібу 19 ст.

Сядзіба Цюндзявіцкіх знаходзіцца ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение