06:00

-10

2 м/с

1014 гПа

09:00

-10

1 м/с

1014 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

1 м/с

1010 гПа

18:00

-5

2 м/с

1009 гПа

Рэгіён, Культура

Артыст і мастак

11.02.2025 07:31

130 праглядаў, 0 каментароў

У Сенненскім музеі прадставяць выставу работ Канстанціна Бандарэнкі

Гэтага чалавека ў рэгіёне ведаюць многія, у тым ліку як мастака-пастаноўшчыка Народнага тэатра Багушэўскага Дома культуры і як самадзейнага артыста.

Але акрамя сцэнічнай творчасці, Канстанцін Бандарэнка з дзяцінства захапляўся маляваннем, і на выставе ў раённым краязнаўчым музеі будуць дэманстравацца яго працы, выкананыя ў незвычайным стылі. Канстанцін Бандарэнка стварае алоўкавыя малюнкі па матывах твораў выбітных мастакоў свету. За 47 гадоў, а менавіта столькі ён займаецца маляваннем, у яго аўтарскім зборы налічваецца 575 мастацкіх копій. Сярод іх – творы мастакоў Вячаслава Сяргеева, Васіля Шаранговіча, Міхаіла Савіцкага, Аляксандра Шылава, Фёдара Рокотова, Леанарда Да Вінчы, Сандра Батычэлі, Рафаэля Санці і многіх іншых.

Яшчэ адна грань творчай натуры Канстанціна Бандарэнкі - паэтычная, ён піша вершы і эпіграмы. Яшчэ – добра спявае. Але, мабыць, найбольшую вядомасць у землякоў ён мае як удзельнік спектакляў Народнага тэатра. У багушэўскую самадзейную трупу ён прыйшоў у 1991 годзе, калі працаваў у саўгасе імя Гараўца тэхнікам штучнага асемянення.

Неабходнасць часта ездзіць на рэпетыцыі ніколькі не палохала. Па словах самога Канстанціна, аб сцэне ён марыў заўсёды і з задавальненнем удзельнічаў у канцэртах як спявак і як акцёр. Творчасць настолькі натхняла мужчыну, што з часам ён атрымаў і прафесійную адукацыю – скончыў вучылішча мастацтваў. Некаторы час Канстанцін Бандарэнка працаваў рэжысёрам самадзейнага тэатра, а ў яго акцёрскім багажы – больш за 20 роляў у розных спектаклях.

Дарэчы, праз 3 гады багушэўскі Народны тэатр адзначыць 100-годдзе свайго існавання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Артыст і мастак

У Сенненскім музеі прадставяць выставу работ Канстанціна Бандарэнкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение