Аварыя з трагічным фіналам адбылася 11 лютага каля 22: 30 на 606-м кіламетры аўтадарогі М-1/Е30 «Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі».
42-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen Jumper заснуў за рулём і «ўляцеў» у седлавы цягач VOLVO, які стаяў наперадзе. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.
ДТЗ на ўчастку гэтай трасы ў Дубровенскім раёне, на жаль, здараюцца нярэдка. Часам -практычна ў адным і тым самым месцы. Так, 20 студзеня каля 18: 30 на 599- м кіламетры аўтадарогі М-1 / Е30 «Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі» быў здзейснены наезд на пешахода- 62-гадовага мясцовага жыхара. Яго збіў грузавы аўтамабіль VOLVO з паўпрычэпам, за рулём якога быў 38-гадовы кіроўца. ДАІ сцвярджае, што пешаход быў без флікераў. Ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.