У той час закрыццё завода стала бядой для ўсяго райцэнтра. 24 работнікі прадпрыемства страцілі працу – пры тым, што ў Талачыне і так бракуе працоўных месцаў. А ўсе мясцовыя жыхары згубілі магчымасць набываць свежыя хлеба-булачныя вырабы, якіх тут выпякалі 15 гатункаў.
Хлебзавод быў адным з падраздзяленняў Талачынскага райспажаўтаварыства, якое збанкрутавала. У апошнія месяцы існавання прадпрыемства работнікі працавалі па паўдня, бо щ администрацыи не было на што купляць сыравіну. Нейкім цудам тады ж, у 2019 годзе, удалося прадаць адзін з будынкаў хлебзавода, але тых грошай не хапіла нават на выплату заробкаў.
Дзяржава не падтрымала прадпрыемства – не дапамагла фінансава і не перадала яго іншаму ўласніку, які наладзіў бы тут «хлебную» вытворчасць. Хлебзавод перайшоў ва ўласнасць УКСП «Рыдомльский» і стаў «баластам», ад якога спрабуюць пазбавіцца ўжо цягам некалькіх гадоў.
Цяпер увесь комплекс аб'ектаў хлебзавода – а гэта 10 капітальных пабудоваў агульнай плошчай 3 600 10 кв.м., -- гатовы прадаць за адну базавую велічыню (42 рублі). Зрабіць гэта спадзяюцца не пазней за 3-ці квартал 2025 года.