15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Культура

Царква, якой няма

14.02.2025 07:30

300 праглядаў, 0 каментароў

У аграгарадку Межава ёсць два ўнікальных гістарычных помніка. Адзін з іх — у руінах

Тым, хто трапляе ў Межава, найперш кідаецца ў вочы сядзібны палац і рэшткі парка — усё гэта трывае ў больш-менш прыдатным стане. І мала хто аглядае парэшткі царквы з чырвонай цэглы, якія знаходзяцца праз возера ад палаца. Гэта Пакроўская царква (у некаторых крыніцах яе называюць і Ўваскрасенскай). Яна была пабудавана ў 1830 годзе тагачасным уладальнікам сядзібы князем Канстанцінам Любамірскім.

Храм быў дзейным да 1930-х гадоў, пакуль яго не зачынілі «ваяўнічыя атэісты». Некаторы час у культавай пабудове працавала школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкоўныя службы аднавіліся, але ненадоўга: у 1952- годзе, пасля смерці мясцовага святара, будынак стаў паступова прыходзіць у заняпад.

Між тым, ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштэўнасцю 3-й катэгорыі (абласнога значэння). Хоць па знешнім выглядзе архітэктурнага помніка аніяк не скажаш, што пра яго захаванасць нехта асабліва дбае. Нягледзячы на спробы кансервацыі будынка, відавочна, што доўга ён не працягне — дах парос дрэвамі, са сцен сыплецца цэгла... Тут бы якраз умяшацца пракуратуры — праверыць, як выконваюцца абавязкі па ахове спадчыны.

Сёлета ў студзені пракуратура Аршанскага раёну якраз і звярнула ўвагу на стан утрымання помнікаў. Але не з тым, каб паспрыяць рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, прыкладам, у Смалянах або ў Высокім . Супрацоўнікі пракуратуры выказалі незадавальненне з нагоды невыканання бюракратычных працэдур — адсутнасці так званых пашпартоў гістарычных помнікаў. А таксама з нагоды пратэрміновак выплат у фонд па падтрымцы культуры і мастацтва.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Царква, якой няма

У аграгарадку Межава ёсць два ўнікальных гістарычных помніка. Адзін з іх — у руінах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение