Аказваецца, пацяпленнем заклапаціліся не на пачатку ХХІ стагоддзя. І не толькі дзеячы «Грынпіс» і звычайныя жыхары Беларусі, якія ўспамінаюць поўныя снегу зімы 50 гадоў таму і параўноўваюць іх з цяперашнімі, цёплымі і амаль бясснежнымі. Пацяпленне зімаў лічылася праблемай і на пачатку ХХ стагоддзя.
У выданьні «Сенненский уезд» за 1907 год утрымліваюцца ўспаміны старажылаў, якія прыгадваюць, што маразы трымаліся моцныя, а завірухі заносілі цэлыя вёскі, адкуль было потым цяжка выбірацца. Пры гэтым зіма часам пачыналася ўжо ў канцы верасня, а завяршыцца магла ў сярэдзіне красавіка!
Выданне апісвае сярэдзіну ХІХ стагоддзя, калі маразы ўзімку былі ад -18 да -31 градусу. А таксама цёплыя зімы, як, напрыклад, у 1905 годзе. Але ў 1907 зноў былі суворыя маразы.
Адкуль жа гэтыя лічбы? Адкуль мы ведаем пра хуткасць ветру ў Аршанскім павеце, у Сенненскім уездзе? Адкуль вядома, што сярэдняя тэмпература зімы была -7,6 градусаў?
Вядома гэта таму, што ў Галошаўцы ўжо тады была метэаралагічная станцыя. На здымках, апублікаваных на старонцы «Гісторыя Талачына і Талачынскага раёну» станцыя ў вёсцы ў 1905 годзе.
Сама ж Галошаўка ўпершыню згадваецца ў 1643 годзе. Сёння ў вёсцы жывуць меней за 30 чалавек.