У Ганаровага грамадзяніна Лёзненскага раёна, Пачэснага акадэміка Пушкінскай Акадэміі, чальца Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі была сядзіба ў вёсцы Зубакі. Тут ён нарадзіўся ў 1937 годзе і на роднай зямлі правёў апошнія гады свайго жыцця. У Маскве ў Генадзя Пацыенкі засталіся дзеці, але ён, пакінуўшы там кватэру, у канцы сярэдзіне 1990-х вырашыў перабрацца ў родныя мясціны.
Цяпер, пасля смерці гаспадара, у пустой хаце засталіся пяцёра катоў. Яны ўжо дарослыя і звыклыя да “вясковага” ладу жыцця - куды больш вольнага за “гарадскі”. Таму ў Лёзне шукаюць ахвотных узяць жывёлаў у падобныя ўмовы. Ужо знайшліся валанёры, гатовыя заплаціць за іх стэрылізацыю. На першы час, пакуль каты знойдуць новы дом, для іх збіраюць корм. Усіх ахвотных дапамагчы просяць тэлефанаваць на нумар +375-29-896-84-48.
Генадзь Пацыенка скончыў маскоўскі літаратурны інстытут імя М.Горкага, працаваў у часопісе “Молодая гвардия”, з 1972-га по 1980-ы год узначальваў рэдакцыю «Роман-газеты». 17 лютага яго пахавалі на грамадзянскіх могілках у аграгарадку Дабрамыслі.