12:00

+3

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Няспраўны трактар — з малатка

17.02.2025 20:20

1180 праглядаў, 0 каментароў

З аўкцыёна прадаецца арыштаваная маёмасць сельгаспрадпрыемства «Зарубы», што ў Дубровенскім раёне

Аўкцыён прызначаны на заўтра, 18 лютага. На яго выстаўлены трактар “Беларус” 2007 года выпуску і механічныя колава-пальцавыя граблі. Уся гэтая маёмасць няспраўная, пра трактар нават пазначана, што яго “камплектнасць не правяралася”. Тым не менш, яго спадзяюцца прадаць за 15 600 рублёў. Механічныя граблі таксама “недакамплектныя”. Выстаўлены кошт на іх - 10 720 рублёў.

Спробы прадаць арыштаваную сельгастэхніку прадпрымаліся і летась. І аказаліся безвыніковымі. Да заўтрашняга аўкцыёну кошт трактара зніжаны амаль на 4 тысячы рублёў, кошт грабляў - амаль на 2 з паловай.

У адным з інтэрв’ю раённай газеце ў 2022 годзе кіраўніцтва КУСГП “Зарубы” скардзілася, што сельгастэхніка і запчасткі да яе вельмі дарагія, грошай на ўсё гэта не даюць і часта рамантаваць машыны спецыялістам даводзіцца ўласнымі рукамі. Цяпер справа дайшла да таго, што маёмасць гаспадаркі арыштавалі і прадаюць “з малатка”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Няспраўны трактар — з малатка

З аўкцыёна прадаецца арыштаваная маёмасць сельгаспрадпрыемства «Зарубы», што ў Дубровенскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение