15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

03:00

+1

6 м/с

987 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пажар у Круглым

24.02.2025 17:01

1423 прагляду, 0 каментароў

Адзін чалавек загінуў, другога завезлі ў бальніцу

Супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне пра пажар увечары 23 лютага. Да моманту прыбыцця пажарнай тэхнікі двухкватэрны аднапавярховы драўляны дом па вуліцы Крупскай ужо гарэў адкрытым полымем.

Даведаўшыся ад суседзяў, што ў доме могуць знаходзіцца людзі, ратавальнікі прарваліся ў задымленае памяшканне. У адной з кватэр імі быў знойдзены гаспадар. Ён быў у свядомасці. Супрацоўнікі МНС вывелі яго на паветра, выклікалі хуткую дапамогу і перадалі медыкам. Мужчына шпіталізаваны ў Круглянскую раённую бальніцу з атручваннем прадуктамі гарэння. Стан пацярпелага здавальняючы.

У другой кватэры пад згарэлымі канструкцыямі было знойдзена цела яшчэ аднаго мужчыны. Гаспадар гэтай кватэры быў не жывы.

Па словах суседзяў, абодва мужчыны злоўжывалі спіртнымі напоямі. Іх кватэры мелі пячное ацяпленне і не былі абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Прычына пажару высвятляецца. Магчыма, мела месца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Пажар у Круглым

Адзін чалавек загінуў, другога завезлі ў бальніцу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение