Мужчыну — пенсіянера 1955 года нараджэння -ратавальнікі знайшлі у задымленай кватэры ў доме на вуліцы Вакзальнай у Дуброўна. Супрацоўнікі МНС вынеслі гаспадара памяшкання на свежае паветра і перадалі хуткай дапамозе.
Медыкі дыягназавалі атручэнне прадуктамі гарэння і канстатавалі наяўнасць апёкаў.Пацярпелага адвезлі ў Дубровенскую ЦРБ, аднак лекары не змаглі выратаваць жыццё мужчыны. На
Пажар адбыўся 21 лютага. Агнём пашкоджана ўся маёмасць унутры кватэры. Магчымая прычына здарэння — парушэнне правілаў карыстання электраабсталяваннем або няспраўныя электрасеткі.