Ён стаў саўдзельнікам злачынства па вымаганні грошай. Інакш кажучы, здзейсніў махлярства ў асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы.
Інцыдэнт, які стаў падставай для крымінальнай справы, адбыўся ў верасні мінулага года. 86-гадовай жыхарцы Віцебску патэлефанаваў мужчына, які паведаміў ёй хлуслівую інфармацыю. Маўляў, яе ўнучка здзейсніла ДТЗ, і цяпер мусіць аплаціць аперацыю па выратаванні жыцця пацярпеламу. Малады дубровенец быў задзейнічаны ў падманнай схеме ў якасці кур’ера: яго накіравалі да жанчыны па грошы “для ўнучкі”. Бабуля мусіла перадаць яму грашовыя зберажэнні, пачуўшы кодавыя словы “абмен валют”.
Жанчына перадала кур’еру махляроў больш за 100 тысяч рублёў. Частку гэтых грошай ён, як было дамоўлена, пакінуў сабе. Астатняе перадаў у Маскву другому ўдзельніку злачыннай групоўкі.
Затрымаць памочніка тэлефонных аферыстаў удалося дзякуючы той самай сталай жанчыне: яна патэлефанавала сыну, даведалася, што ніякай аварыі з удзелам унучкі не было, і звярнулася ў міліцыю.
24-гадовага ўраджэнца Дубровеншчыны затрымалі, а днямі асудзілі. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 6-ці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штрафу памерам 4 200 рублёў.