На цэнтральнай вуліцы вёскі Смаляны, не далёка ад мясцовага касцёла 2 сакавіка каля 19 гадзін вечара ўспыхнуў пажар. Загарэўся прыватны жылы дом. Дом быў дастаткова сухім і вагонь хутка распаўсюдзіўся па ўсяму будынку. У выніку, пакуль на месца прыехалі ратавальнікі ад дома ўжо мала што заставалася.
Падобна, што ў пажары загінула жанчына. Але пакуль афіцыйнага падцверджання трагедыі няма.