00:00

-4

4 м/с

996 гПа

03:00

-4

4 м/с

996 гПа

06:00

-5

3 м/с

995 гПа

09:00

-3

6 м/с

995 гПа

12:00

0

6 м/с

994 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Прызнаў, раскаяўся, заплаціў — 4 гады

04.03.2025 18:06

1801 прагляд, 0 каментароў

У суседніх Горках асудзілі чалавека, які атрымліваў хабар за забеспячэнне заключэння біржавых здзелак у буйным памеры.

Абвінавачаны працаваў у Магілёве вядучым інжынерам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні. Ён быў упаўнаважаны здзяйсняць біржавыя ўгоды на таргах ад імя прадпрыемства.

І ўсё было б добра, калі б не “прывабная прапанова”, якая паступіла ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка. Заключалася яна вось у чым: вядучы інжынер павінен быў зніжаць пры закупках на біржы тэрміны пастаўкі тавараў з 30 да 5 каляндарных дзён. А што тут такога? Справа ў тым, што менавіта гэты нюанс дазваляў гэтаму іпэшніку перамагаць на такіх біржавых таргах.

У выніку агульная сума такіх угодаў дасягнула больш за 1,8 млн рублёў. За гэта абвінавачаны некалькі разоў атрымаў хабар, агульная сума – не менш за 7 900 долараў ЗША.

Абвінавачаны ва ўсім прызнаўся, а суму хабару добраахвотна пералічыў у бюджэт.

Суд прызначыў пакаранне: 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у 700 базавых велічыняў (29 400 руб.). Акрамя гэтага абвінавачаны пазбаўляецца на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя са здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў.

Гэты прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прызнаў, раскаяўся, заплаціў — 4 гады

У суседніх Горках асудзілі чалавека, які атрымліваў хабар за забеспячэнне заключэння біржавых здзелак у буйным памеры.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение