12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Без свайго хлеба

06.03.2025 09:00

794 прагляду, 0 каментароў

У Лёзна з сакавіка спыніў працу мясцовы цэх па выпечцы хлеба. Назусім.

Уласнікам цэха з'яўляецца Віцебскае абласное спажывецтва - структура, якая ў апошнія гады прыходзіць у заняпад. Арандатарам з'яўлялася прадпрыемства “Лёзненская хлебная база".

Нягледзячы на тое, што абсталяванне цэха маральна і тэхналагічна састарэла, у перааснашчэнне хлебнай вытворчасці абодва не ўкладаліся. Хоць у 2021 годзе кіраўніцтва раёна і прапаноўвала інвеставаць сродкі ў мадэрнізацыю гэтага аб'екта, далей словаў справа не рушыла. Пра тэхнічнае перааснашчэнне хлебнага цэха зноў загаварылі ў студзені мінулага года. Тады на сустрэчу з калектывам КУП "Лёзненская хлебная база" прыезджаў старшыня райвыканкама. Работнікі выказвалі прапановы аб перспектывах прадпрыемства, а кіраўнік раёна казаў аб маючым адбыцца адзіным дні галасавання. У выніку хлебны цэх так і працягнуў працаваць на старым абсталяванні.

У жніўні ў цэху здарыўся пажар: у выніку механічнага разбурэння вузлоў і дэталяў печы загарэўся ўцяпляльнік, які знаходзіцца паміж вонкавым корпусам і ўнутранай часткай. На шчасце, на момант узнікнення пажару печка не працавала. Упакоўшчык і качагар пакінулі будынак, так што ніхто не пацярпеў. Але з-за пашкоджанняў тэхналагічны працэс быў на некалькі дзён спынены.

Цяпер цэх зачынілі назусім. Работнікам прапанавана перайсці на новыя пасады на хлебнай базе. Але вакансій там не шмат, а спецыфіка працы істотна адрозніваецца. Напрыклад, там патрэбныя не пекары і ня тэхнолагі хлебабулачнай вытворчасці, а аператоры працэсу апрацоўкі збожжа.

Што тычыцца спажыўцоў, то раённае рукаводства ўпэўнена, што без свежага мясцовага хлеба і булачак жыхары раёна цалкам абыдуцца. Маўляў, хлебабулачных вырабаў іншых вытворцаў і так дастаткова на прылаўках магазінаў раёна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Без свайго хлеба

У Лёзна з сакавіка спыніў працу мясцовы цэх па выпечцы хлеба. Назусім.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение