Гаворка ідзе пра пажар, які адбыўся ў Смалянах 2 сакавіка вечарам. У прыватным доме, побач з касцёлам, загарэлася веранда, а пакуль ратавальнікі ехалі на месца здарэння, вагонь распаўсюдзіўся і на ўвесь дом. У выніку гэтага пажару загінула сляпая жанчына — яна не магла выйсці з дому без чужой дапамогі.
Як бачна на фота, якія зробленыя пасля пажару, дом знутры выгарэў цалкам. Фактычна цяпер гэта толькі каркас ад дома.