00:00

+5

3 м/с

981 гПа

03:00

+4

3 м/с

982 гПа

06:00

+4

3 м/с

981 гПа

09:00

+5

4 м/с

981 гПа

12:00

+11

6 м/с

979 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Курортны Талачын

12.03.2025 17:00

65 праглядаў, 0 каментароў

У Талачынскім раёне ўвялі курортны збор. Рашэнне прыняў мясцовы савет дэпутатаў. Orsha.eu даведаўся, хто, за што і колькі павінен плаціць.

Курортны збор складае 5%. Бярэцца ад кошту пуцёўкі ў санаторна-курортную ці аздараўленчую арганізацыю (прафілакторый, спартыўна-аздараўленчы лагер, базу адпачынку, пансіянат і да т.п.). Калі пуцёўка не афармляецца, то ад кошту платных паслуг пры наведванні санаторна-курортнай ці аздараўленчай арганізацыі з пражываннем. Плацяць яго фізічныя асобы, то бок людзі, а не арганізацыі. Аплаціць трэба не пазней за апошнія суткі знаходжання ў санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі.

Плаціць не павінны непаўналетнія беларускія грамадзяне, людзі, якіх накіравалі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ці пасля няшчаснага выпадку, і некаторыя іншыя катэгорыі.

Якія санаторыі і аздараўленчыя арганізацыі ёсць у Талачынскім раёне? Знайсці адказ на гэтае пытанне ў інтэрнэце дастаткова складана. Ні на сайце райвыканкама, ні ў пошукавіках нам не ўдалося знайсці нешта канкрэтнае. Магчыма, гэта толькі нам так не павезла.

Але турысту ў Талачынскім раёне сапраўды ёсць што паглядзець: Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, царква Святой Тройцы ў вёсцы Манастыр, касцёл святога Антонія, фрагменты прысядзібнага пейзажнага парка XIX стагоддзя, каменны крыж позняга сярэднявечча каля вёскі Галошава, сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава, гіпербалоідная вежа Шухава.

На тэрыторыі Талачынскага раёна – 22 помнікі археалогіі, 8 помнікаў архітэктуры і 3 помнікі гісторыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Курортны Талачын

У Талачынскім раёне ўвялі курортны збор. Рашэнне прыняў мясцовы савет дэпутатаў. Orsha.eu даведаўся, хто, за што і колькі павінен плаціць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение