18:00

+3

7 м/с

985 гПа

21:00

+2

6 м/с

988 гПа

00:00

-0

3 м/с

989 гПа

03:00

-0

3 м/с

990 гПа

06:00

-1

3 м/с

991 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Ледзь не страціла кватэру

14.03.2025 11:08

85 праглядаў, 0 каментароў

Тэлефонныя махляры ў Шклове перайшлі да «здзелак з нерухомасцю». Як гэта было

Усё пачалося традыцыйна: пажылой жанчыне са Шклова патэлефанавалі на WhatsApp нібыта ад імя кампаніі мабільнай сувязі. Ветлівы мужчынскі голас прапанаваў змяніць тарыф на больш выгадны. Прычым растлумачыў, што ў офіс для гэтага прыходзіць не трэба - дастаткова перайсці па спасылцы і прадыктаваць па тэлефоне свае пашпартныя дадзеныя. Выканаўшы ўсе патрабаванні, пенсіянерка атрымала паведамленне, што"дагавор паспяхова перазаключаны".

Аднак неўзабаве да яе патэлефанавалі зноў. Цяпер суразмоўца назваўся палкоўнікам фінансавай міліцыі. Ён паведаміў жанчыне, што яна стала ахвярай злачынцаў і што цяпер яе пашпартныя звесткі будуць выкарыстаныя для доступу да банкаўскіх рахункаў і для продажу яе жылплошчы.

"Палкоўнік фінансавай міліцыі "тут жа прапанаваў варыянт “выратавання кватэры": для гэтага жанчына павінна неадкладна пайсці ў агенцтва нерухомасці і заключыць нібыта фіктыўную здзелку на продаж з "давераным чалавекам з органаў"...

Напалоханая пенсіянерка тут жа паспяшалася хутчэй выконваць параду. І ад страты кватэры ўжо па-сапраўднаму яе выратавала чыстая выпадковасць-тэлефонны званок дачкі, якая зразумела, што маці трапілася на хітрыкі махляроў.

Шматхадовая камбінацыя не ўдалася: замест агенства нерухомасці жанчына наўпрост пайшла ў міліцыю пісаць заяву. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Ледзь не страціла кватэру

Тэлефонныя махляры ў Шклове перайшлі да «здзелак з нерухомасцю». Як гэта было

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение