14 сакавіка ў міліцыю і службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў старшыня Фашчаўскага сельсавета. Ен паведаміў, што на ўскрайку вёсцы Саськаўка згарэў дом і на папялішчы знойдзены парэшткі чалавека.
Калі здарыўся пажар, дакладна не вядома. Паблізу ад згарэлага дома іншых жылых дамоў няма, таму ніхто не выклікаў супрацоўнікаў МНС. А на момант, калі хата ператварылася ў кучу галавешак, дапамога ратавальнікаў была ўжо без патрэбы...
Міліцыянтам удалося ўстанавіць асобу ахвяры пажару. У агні загінуў гаспадар дома, мужчына 1958 г.н. Аднавяскоўцы паведамілі, што апошні раз бачылі яго жывым 12 сакавіка каля аўталаўкі. Прычына і дата пажару высветляюцца.