Трагедыя здарылася сёння днём у Камсенічах. Ратавальнікаў выклікалі вяскоўцы, якія заўважылі, што з дому ідзе дым.
Пажарныя прыбылі на месца і ўвайшлі ў палаючы будынак, які быў напоўнены едкім дымам, бо тлела падлога. У пакоі ратавальнікі знайшлі чалавека, які быў без прытомнасці, і вынеслі яго на вуліцу. Але дапамагчы яму не ўдалося - ён загінуў.
У МНС адзначаюць: "Ачаг пажару папярэдне ўказвае на тое, што фатальную ролю ў здарэнні адыграла незатушаная цыгарэта".