15:00

+9

8 м/с

995 гПа

18:00

+10

7 м/с

994 гПа

21:00

+9

7 м/с

994 гПа

00:00

+9

8 м/с

994 гПа

03:00

+7

7 м/с

995 гПа

Рэгіён, Грамадства

Білі, катавалі электрашокерам

20.03.2025 15:24

1484 прагляду, 0 каментароў

Сталі вядомыя падрабязнасці пра здзекі беларускіх сілавікоў над расейскім стэнд-ап комікам

Нагадаем, у Расіі коміка Арцемія Астаніна абвінавацілі ў распальванні варожасці да асоб, якія страцілі працаздольнасць - распачалі крымінальную справу па артыкуле аб узбуджэнні нянавісці, варожасці і прыніжэнні чалавечай годнасці (артыкул 282 КК РФ). Пра ўсчынанне крымінальнай справы супраць стэндап-коміка стала вядома 15 сакавіка. Нагодай стаў маналог пра бязногага мужчыну на вазку ў метро, на выступ Астаніна паскардзіўся малавядомы ўра-патрыятычны рух «Кліч народа».Комік казаў, што»чувак падарваўся на міне". Аўтары даносу ўгледзелі ў гэтых словах "здзек з інваліда, які, магчыма, страціў свае ногі ў зоне спецаперацыі".

Астанін паспрабаваў з'ехаць з краіны, але паехаў праз Беларусь, дзе і быў затрыманы 18 сакавіка.

Як мы пісалі раней, Арцемія Астаніна везлі ў Расію, але перад самай мяжой жорстка збілі. Паводле інфармацыі Веранікі Паляковай, абаронцы Арцемія Астаніна, машына з затрыманым спынілася ў лесе. Сілавікі, якія суправаджалі яго, вывелі стэндапера і пачалі збіваць - наносілі множныя ўдары па ягоным корпусе і канечнасцях, ужывалі электрашокер і дубінкі. Таксама яму адрэзалі дрэды. У катаваннях удзельнічалі тры чалавекі. Астанін просіць следчыя органы Расиі правесці праверку. Комік дрэнна размаўляе, у яго пневмоторакс.

Ёсць усе падставы меркаваць, што расійскага коміка збівалі і катавалі ў лесе на тэрыторыі Дубровенскага раёна. Сілавікі сфатаграфавалі яго на беларуска-расейскай мяжы, начапіўшы на шыю мясарубку. Мясарубка-гэта адсылка да адной з жартаў коміка. А сама фатаграфія была зробленая ў Дубровенскім раёне на памежным пераходзе"Чырвоная Горка".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Білі, катавалі электрашокерам

Сталі вядомыя падрабязнасці пра здзекі беларускіх сілавікоў над расейскім стэнд-ап комікам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение