Віцебскія мытнікі выявілі буйное парушэнне: замест заяўленых у дакументах ванільных сушак у грузавіку SCANIA было 13 тон астуджанага ласося. Яго кошт - амаль 900 000 рублёў. Грузавік ехаў у Расію.
Рыбу схавалі пад пустымі каробкамі, але падчас праверкі супрацоўнікі мытні і Горацкага РАУС выявілі падмену.
Цяпер ідзе адміністрацыйны працэс, а перавозчыку пагражае штраф да 450 тысяч рублёў - палова кошту грузу.