15:00

+9

8 м/с

995 гПа

18:00

+10

7 м/с

994 гПа

21:00

+9

7 м/с

994 гПа

00:00

+9

8 м/с

994 гПа

03:00

+7

7 м/с

995 гПа

Рэгіён, Грамадства

Хто хоча ўласны «дом ураду»?

22.03.2025 13:30

1524 прагляду, 0 каментароў

Ажыццявіць такое жаданне цалкам магчыма. Праўда, не ў Мінску, а ў Дубровенскім раёне

На Дубровеншчыне прадаюцца два будынкі былых сельвыканкамаў. Кошт больш чым дэмакратычны — адна базавая велічыня.

Такім чынам, усяго за 42 рублі можна набыць аднапавярховы цагляны будынак Маласавінскага сельскага выканкама разам з гаражом, пуняй і жалезабетонным плотам. Маёмасць знаходзіцца ў вёсцы Малое Савіна.

За такія самыя грошы прадаецца цагляны адміністрацыйны будынак у вёсцы Кляны. У дадатак да яго прапануецца ўзяць у арэнду на 50 гадоў участак плошчай 0,1527 га. Праўда, ёсць абмежаванні ў яго выкарыстання: ён знаходзіцца на ўчастку ў водаахоўнай зоне рэчкі Лука.

Прапановы набыць за адну базавую велічыню закінутую ферму, былую краму, зачыненую школу або вясковы дом культуры сталі ўжо звычанай справай. Выстаўленыя на продаж па мінімальным кошце будынкі сельвыканкамаў — пакуль яшчэ рэдкасць.

Але ўсё гэта — з’явы аднаго парадку: моладзі на вёсцы становіццы ўсё меней, сельскае насельніцтва скарачаецца, сельсаветы аб’ядноўваюцца, а мясцовыя ўлады не ў стане па-гаспадарску выкарыстаць маёмасць, якая становіцца незапатрабаванай. Нават калі гэта былая ўласная маёмасць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто хоча ўласны «дом ураду»?

Ажыццявіць такое жаданне цалкам магчыма. Праўда, не ў Мінску, а ў Дубровенскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение