Праўда, афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў суботу 18 кастрычніка. Пачатак цэрэмоніі запланаваны на 12 гадзін. Акрамя традыцыйнага пераразання чырвонай стужкі, плануецца і канцэртная праграма з удзелам Ірыны Дарафеевай.
Тым не меньш, ужо сёння крама працуе паўнавартасна. Новую краму адрознівае велізарная гандлёвая заля, вялікі асартымент тавараў і асобныя гандлёвыя зоны. Так, для аматараў кавы створана кава-зона дзе прадстаўлены кававаркі розных коштаў. Для аматараў відэа-гульняў маецца гейм-зона. Плюс, паркоўка, зніжкі, акцыі, растэрміноўкі і крэдыты.
Значнае адрозненне ад крамы 5 элемент, якая знаходзіцца па прашпекце Тэкстыльшчыкаў у тым, што ў новай краме тавар можна не толькі паглядзець і памацаць рукамі, але і на месцы праверыць яго работу. Напрыклад, каля секцыі з пыласосамі на падлозе ляжаць дыванок і ламінат. Калі пакупнік хоча парверыць работу тавару, то на месцы можа ўключыць пыласос і парверыць яго на прапанаваных пакрыццях. Таксама можна патрымаць у руках і праверыць меню прапануемых мабільных тэлефонаў. Ужо зараз карыстаецца поспехам сектар гейм-зона. У сектары прадстаўлены гульнявыя прыстаўкі. І любы чалавек перад тым як выбраць сабе цацку можа на месцы пагуляцца ў яе - пратэставаць. Гэтым ужо зараз карыстаюцца дзеці з суседніх дамоў, якія пад выглядам пакупнікоў - тэставальшчыкаў пасля школы прыходзяць у краму гуляцця ў FIFA.
5 элемент адкрыты ў новым мікрарайне Салянікава, побач з лясгасам і праваслаўнай царквой у левай частцы будучага гандлёвага цэнтру, які будуецца аршанскім "Мяркамам", правая частка будынка пакуль для пакупнікоў закрыта - там яшчэ вядуцца будаўнічыя работы.