Агулам у раёне плануецца стварэнне двух гандлёвых цэнтраў. Для аднаго з іх ужо шукаецца інвестар. Райвыканкам ужо выдзеліў зямельны ўчастак па вуліцы Паркавая (Сельгастэхніка), вядзецца пошук інвестара.
Другое месца для гандлёвага цэнтру фармуецца райвыканкамам па выніках сустрэчы з жыхарамі Заходняй. Нагадаем, што на сустрэчы якая прайшла 14 кастрычніка, жыхары раёну самі прапаноўвалі магчымыя варыянты размяшчэння гандлёвага цэнтру. У выніку сёння выканкам як найбольш перспектыўнае месца для выдзялення зямлі разглядае тэрыторыю зачыненай гарадской бальніцы па вуліцы Шчацінкаўская.
Дарэчы, па выніках той сустрэчы пачаліся рэальныя зрухі па добраўпарадкаванні раёну. Так, каля дома №5 па вуліцы Чырвонаармейскай, нарэшце, прыведзены ў парадак каналізацыйны калодзеж, які на працягу амаль двух гадоў быў амаль расчынены і пагражаў бяспецы мясцовых школьнікаў (калодзеж знаходзіцца на шляху да школы №14).