Менавіта 2 лістапада 2010 года Аршанскі рэгіянальны партал перайшоў на сёняшнюю адрэсу.
Гэта можна лічыць днём народзінаў сайту, бо адбыўся выхад на зусім іншы якасны ўзровень. Хаця яшчэ да 2010 года сайт працаваў па адрасе orsha.belarda.org, але гэта быў хутчэй эксперамент, наколькі актуальны для аршанцаў свой уласны інфармацыйны партал са штодзённым абнаўленнем. Эксперамент аказаўся паспяховым. Сапраўды, сайт які штодзённа публікуе навіны рэгіёну і дае магчымасць жыхарам гораду выказвацца па ўсіх хвалюючых пытаннях аказаўся запатрабаваным.
У гэтым годзе мы спрабуем выйсці на наступны ўзровень - больш сучасны і зручны інтэрфэйс, большая колькасць фота і відэа матэр'ялаў, большая інтэграцыя з сацыяльнымі сеткамі. І, як заўсёды, максімальна аб'ектыўныя і актуальныя навіны.
Шчыра дзякуем усім чытачам і каментатарам нашага сайту за ўвагу да нашай працы.