Каля 19 гадзін 30 кастрычніка ў раёне Заходняй па вуліцы Тэхнічная была абрабавана крама, якая належыць прадпрыемству ОРС. Пакуль што афіцыйныя крыніцы інфармацыі пра здарэнне не далі. Мясцовыя жыхары паведамілі, што мужчына быў узброены пісталетам і параніў прадаўшчыцу. Пасля рабаўніцтва мужчына збег.
Пра развіццё сітуацыі наш сайт паведаміць дадаткова.
Па стане на 20 гадзін вечара міліцыя не падцверджвала інфармацыю пра здарэнне. Ад мясцовых жыхароў паступаюць дадатковыя падрабязнасці падзеі, звесткі пакуль пеправяраюцца.
Па стане на 21-15 у іншых СМІ з'явілася інфармацыя, што рабаўнік на выгляд 25-27 год.