Дадзеныя Белстата па Талачынскім раёне падобныя на вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёну. Прынцыповае адрозненне маецца толькі па некалькіх пазіцыях. Так, у Талачынскім раёне чысты прыбытак не ўпаў, а наадварот павялічыўся амаль у два разы. Рэнтабельнасць таксама вырасла, хаця яна была даволі не вялікай - 2,1 % у такім жа перыядзе мінулага году і 2,9 % у гэтым годзе. У астатнім статыстыка падобная - пераважна падзенне паказчыкаў.
У сельскай гаспадарцы вытворчасць прадукцыі знізілася да 86,1% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага году. Перш за ўсё такое падзенне адбылося за кошт змяньшэння пагалоўя свіней, калі ў мінулым годзе іх было 43.520 галоў, то ў гэтым усяго толькі 199 галоў на ўвесь раён. Адпаведна больш чым у двая зменьшылася рэалізацыя быдла і птушкі на ўбой з 7.279 тон да 2.956 тон жывой вагі. Больш чым у Аршанскім раёне зменьшылася колькасць вырабляемага малака - з 32.550 тон да 25.643 тон. Уся астатняя вытворчасць дала рост. Больш чым на 14.000 тон сабрана зерня, амаль на 9.000 тон сабрана больш бульбы (у Аршанскім раёне было значнае падзенне збору бульбы), з 22 да 26 тон павялічыўся збор гародніны з адкрытай глебы.
Рэальны заробак, як і ў нашым раёне, у Талачынскім зменьшыўся, але на большы ўзровень - да 95,9% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага году. Колькасць стратных прадпрыемстваў таксама вырасла з 11,8% да 14,7% ад агульнай колькасці. Запазычанасці ў раёне таксама выраслі. Запазычанасць па падатках, зборах і сацыяльным страхаванні вырасла ў 1,5 разы (з 3.501 мільёны рублёў да 5.504 мільёнаў рублёў). Запазычанасць за паліўна-энэргетычныя рэсурсы вырасла ў 3 разы. Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах вырасла з 29.306 мільёнаў да 35.846 мільёнаў.