У гэты дзень на Кабыялках узгадвалі ахвяраў і тое як праходзілі самі рэпэрсіі. Так, спадар Іванцоў распавёў, што ў маладосці пры знаёмствах да свайго імя і прозвішча дадаваў: "сын ворага народа, заслужанага рацыяналізатара краіны". Яго бацьку, насамрэч, пашанцавала: герой баёў пад Халкін-Голам, фінскай вайны ў Другую Сусветную патрапіў у концлагер, а па вяртанні павінен быў як "вораг народа" адправіцца ў Сібір, але заступніцтва маскоўскіх родзічаў і подпіс Берыі ўратавалі ад Гулагу. У выніку - 1 год прымусовых работаў.
Ветэран вайны ў Афганістане, які сёння ўпершыню пабываў на Кабыляках - месцы растрэлу роднага дзядзькі распавёў іншую гісторыю: "Да дзядзькі прыйшоў участковы і папрасіў дапамагчы. Маўляў, таму дадзены загад злавіць японскага шпіёна. Участковы ўгаварыў: пасядзіш тры дні, разбяруцца, што ты не ведаеш дзе Японія знаходзіцца - цябе адпусцяць. Але трыма дня адсідкі справа не скончылася. на допыце ў дзядзькі запыталі "хто цябе завербаваў у выведку". Той сказаў, што участковы. У выніку растралялі абодвух".
Напрыканцы сустрэчы дэпутат Віктар Міхасёў прапанаваў дзеля захавання памяці рэпрэсаваных запісваць і публікаваць гісторыі людзей - ахвяраў сталінізму. Наш сайт гатовы прымаць і публікаваць апісаныя гісторыі звязаных з рэпрэсіямі.
На фота: прыйшоўшыя
На фота: людзі палілі свечкі і лампадкі
На фота: Яўгенія Казлова чытае верш
На фота: спадар Іванцоў распавядае гісторыю сваёй сям'і
На фота: ветэран вайны ў Афганістане распавядае пра гісторыю свайго дзядзькі