У сацыяльных сетках ідзе актыўнае абмеркаванне фанацкага праходу, які прайшоў у Оршы перад пачаткам апошняга матчу сезона. Найбольш увагі ён прыцягнуў у так званых "антымайданаўцаў". У прыватнасці, на адной з суполак "антымайданаўцаў" пра марш напісана наступным чынам: "В Орше замечено стадо националистически настроенных зигарей. Милиция попросила "разойтись" и не предприняла конкретных мер по пресечению несанкционированной акции разгорячённого быдла".
У дадзенай сітуацыі выклікае ўсмешку тое што аршанскія футбольныя фанаты прылічваюць сябе, як раз, да антыфашыстаў. І гэтую жыццёвую пазіцыю дэманструюць ужо некалькі год запар банэрамі, крычалкамі і адмысловымі мерапрыемствамі. Але да антыфашыстаў цяпер пачалі сябе прылічваць і так званыя "антымайданаўцы". Прыблізна каля месяца таму «антымайданаўскія антыфашысты» збіраліся ў Мінску, тады з нагоды збору адзін з яго ініцыятараў Іван Усс (сын былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Усса) распавёў журналістам, што "антымайданаўскі рух" збіраецца, перш за ўсё, з ліку актывістаў Нацыянал-бальшавістскай партыі і Рускага нацыянальнага адзінства.
Нагадаем, што нацыянал-бальшавісцкая партыя была створана ў Расіі і мае ў нашай краіне свае аддзяленні. Сцяг нацыянал-бальшавікоў па колерах выглядае як і сцяг фашыстоўскай Германіі, але замест свастыкі ў цэнтры сцяга намаляваныя серп і молат. Рускае нацыянальнае адзінства, якое цяпер таксама "выступае супраць фашыстаў" сваім сімвалам абрала стылізаваную свастыку - калаўрат, а яе сябры пры сустрэчы віталіся ўскідваннем рукі на манер нямецкіх фашыстаў. У выпадку РНЕ гэта называлася ад сэрца да сонца.
На фота: сімволіка нацынал-бальшавікоў
На фота: сімволіка рускага нацыянальнага адзінства
На фота: вітанне сябраў рускага нацыянальнага адзінства