Днём 16 снежня проста каля ўласнага дому злачынца з прымяненнем фізічнай сілы вырваў з рук у жанчыны торбачку. У торбачцы жанчына мела 400.000 рублёў, 10 даляраў, мабільны тэлефон, банкаўскую картку, ключы ды іншыя дробныя рэчы. Агулам суму стратаў супрацоўнікі міліцыі ацанілі ў 2,5 мільёны рублёў. Па падазрэнні ў злачынстве затрыманы аршанец 1980 года нараджэння.
У гэты ж дзень іншы злачынца залез у падвал жылога дома, дзе ўзламаў дзверы сараю і скраў два ровары. Папярэдне ў злачынстве падазраецца жыхар раёну 1989 года нараджэння.
Адкрыты напад на ахвяру здзейсніў яшчэ адзін рабаўнік 20 снежня. Ён напаў на мужчыну 1979 года нараджэння глыбокай ноччу каля дома ахвяры. Адкрыта з рук нападні выхапіў мабільны тэлефон і 700 тысяч рублёў. Агулам страты ацэнены ў больш як 2 мільёны рублёў. На наступны дзен ьбыў затрыманы падазраваны - рабочы 1993 года нараджэння. 17 снежня ў Дуброўна ў памяшканні кафетэрыя ў наведвальніка скралі куртку ў кішэні якой ляжаў мабільны тэлефон. Падазраваны знойдзены.
У тым жа Дубровенскім раёне міліцыя працягвае выяўляць кантрабанду. 21 снежня на Алімпійскай трасе затрыманы расіянін які перавозіў больш за 260 літраў алкагольнай прадукцыі вытворчасці РФ.
Паводле прэс-службы УВД