В'етнамец быў затрыманы ў час калі асноўны паток кліентаў прайшоў - рынак закрыўся. За рабочы дзень валютчык павінен быў назбіраць салідную суму даходу, якая цяпер пяройдзе дзяржаве. Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў яго пры сабе 2,2 мільёны беларускіх рублёў, 23 тысячы расійскіх і 1,8 тысяч даляраў. Афіцыйны статус затрыманага - напрацуючы мясцовы жыхар, грамадзянін В'етнама.
У і ншых здарэннях пра якія паведамляюць адмысловыя службы, фігуруюць больш дробныя сумы. У адзін з дзён з 17 па 24 снежня ў Арэхаўску была абрабавана кватэра. Злачынцы зламалі дзверы і скралі харчы і алкаголь на суму 475 тысяч рублёў. Падазраваныя - мясцовыя жыхары 1979 і 1976 года нараджэння.
Ноччу 25 снежня ў Талачыне на вуліцы каля свайго дома была абрабавана 51-гадовая жанчына. З прымяненнем фізічнай сілы мужчына выхапіў з яе рук торбачку, у якой было 3,2 мільёны рублёў і мабільны тэлефон. Падазраваны 1981 года нараджэння затрыманы.