Акрамя пажару па вуліцы Астроўскага ў Оршы, пра які мы паведамлялі раніцай, пажары адбыліся і ў іншых населеных пунктах раёну - пра гэта ў сваёй зводцы паведамляе прэс-служба МНС.
У вёсцы Крашына у ноч з 1-га на 2-е студзеня згарэў сарай які належаў 84-гадовай бабулі. Прычына пажару пакуль не вядомая.
У Барані 1 чысла, прыблізна а 14-40 на завулку Калгасным адбыўся пажар, які скончыўся трагічна. У двухкватэрным невялікім доме, які належыць экспераментальнай базе Вусце загарэўся пакой ў нежылой кватэры. Пасля тушэння пажару супрацоўнікі МНС знайшлі ў пакоі цела 42-гадовага мужчыны.