У суседнім Сененскім раёне 26 снежня у бальніцу з уласнай сененскай кватэры даставілі 60-гадовую жанчыну і 65-гадовага мужчыну, жыхара вёскі Папоўка. Мужчына і жанчына былі моцна збітыя і дактары выклікалі міліцыю. Як высветлілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, за два дні да таго - 24 снежня каля 22 гадзін вечара пасля супольнага распіцця алкаголю іх абодвух збіў табурэткай сабутэльнік. Падазраваны мясцовы жыхар арыштаваны.
За гадзіну да бою курантаў у Горках паканфліктавалі двое мужчынаў без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў. Адзін з іх 1961 года нараджэння ўраджэнец Іркуцкай вобласці Расіі, другі 1960 года нараджэння ўраджэнец Горак. Пасля супольнага ўжывання алкаголю расіянін нажом забіў сабутэльніка.
Першая раніца 2015-га ледзь не скончылася трагедыяй для аршанца 1985 года нараджэння. Каля 5 гадзіны нажом у грудную клетку яго ўдарыла жонка. А 5-25 паранены быў дастаўлены ў бальніцы, што ўратавала яму жыццё.
3-га студзеня На Горацкай трасе каля вёскі Прыгузкі трагедыяй скончылася аварыя. Аршанец 1991 года нараджэння не справіўся з кіраваннем, з'ехаў ва ўзбочыну дзе аўтамабіль перакуліўся. Кіроўца атрымаў траўмы і патрапіў у больніцу, а ехаўшы з ім 18-гадовы мінчанін загінуў.