У Сененскім раёне 27 студзеня ў неахоўваемую вясковую пілараму забраліся злачынцы і скралі электраінструмант, бензапілу, падаўжальнікі. Страты пацярпелага боку ацэненыя ў больш чым 15 мільёнаў рублёў. Папярэдне высветлена, што крадзёж здзейснілі жыхары Талачынскага раёну 24-х і 29 гадоў.
У самым канцы студзеня міліцыяй быў затрыманы чарговы аршанскі валютчык, на гэты раз затрыманы не ў Оршы, а ў вёсцы Сенцюры Дубровенскага раёну - першая вёска пасля мяжы побач з трасай М1. У парушальніка правядзення валютных аперацыяў канфіскавана 3,3 мільёны рублёў і 78,6 тысяч рублёў расійскіх.
Па той жа трасе недалёка ад вёскі Высокае і "Аршанскага скрыжавання" затрыманы аўтамабіль "Івеко" пад кіраваннем расіяніна. У машыне выяўлены і канфіскаваны 1000 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і 300 літраў гарэлкі вытворчасці Расіі без акцызных марак РБ.