Стварылі гэтыя тайнікі 30-гадовы і 18-гадовы жыхары Шклова. Так яны гандлявалі наркотыкамі. Праз інтэрнэт-сайт яны знаходзілі кліентаў і калі дамаўляліся пра кошт, хавалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва МВА(N)-СНМ у сваіх тайніках у Балбасава. Кліент павінен быў сам прыехаць у мястэчка і забраць тавар.
У выніку следства, супрацоўнікі упраўлення па наркакантролю Віцебскага аблвыканкаму затрымалі наркадылераў і выявілі ў 119 тайніках 150 грамаў наркотыка.