21:00

+8

2 м/с

987 гПа

00:00

+8

2 м/с

988 гПа

03:00

+8

3 м/с

987 гПа

06:00

+8

2 м/с

987 гПа

09:00

+8

4 м/с

987 гПа

Орша, Эканоміка

45 арэндных кватэр у Оршы

13.02.2015 18:31

5416 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы першыя арэндныя кватэры будуць пабудаваны ў 2015 годзе

Арэнднымі будуць 45 кватэр у доме, які ўзводзіцца па вуліцы Савецкай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкама. Другую палову з 90 кватэр новабудоўлі заселяць работнікі Аршанскага льнокамбіната, які мэтанакіравана будуе тут жыллё для сваіх супрацоўнікаў.

Будаўніцтва арэнднага жылля працягваецца і ў Віцебску. У красавіку запланавана ўвядзенне ў строй 120-кватэрнага дома ў мікрараёне Білева-2. Гэта будзе ўжо другі арэндны дом у абласным цэнтры, першы быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Як паведамлялася, пры яго засяленні на 120 кватэр было пададзена 900 заяў, што сведчыць аб высокім попыце на такое жыллё.

У гарвыканкаме патлумачылі, што як толькі другі арэндны дом здадуць у эксплуатацыю, звесткі аб новых кватэрах будуць размешчаны на сайце. Пасля гэтага пачнецца прыём заяў ад патэнцыйных навасёлаў.

Каментуючы сітуацыю з будаўніцтвам арэнднага жылля, спецыялісты адзначылі, што на ўзвядзенне такіх кватэр накіроўваюцца сродкі гарадскога і раённага бюджэтаў, якія паступаюць ад прыватызацыі жылля. "Кіраўніцтва Віцебска па гэтым кірунку сур'ёзна ўключылася ў працу яшчэ ў мінулым годзе, а вось ўлады Оршы занялі чакальную пазіцыю, што тармозіць будаўнічыя працы", - падкрэслілі ў камітэце аблвыканкама.

Што тычыцца жыллёвага будаўніцтва ў цэлым, то ў Віцебску ў 2015 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 5 шматкватэрных дамоў - адзін па вуліцы Ленінградскай і чатыры ў мікрараёне Білева-3. У бягучым годзе будаўніцтва жылля запланавана і ў большасці раёнаў вобласці. Як мінімум, па адным дому будзе ўзведзена ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Лепельскім, Мёрскім, Пастаўскім, Сенненскім, Шумілінскім і Віцебскім раёнах (40-кватэрны дом у гарадскім пасёлку Лужасна). У Наваполацку плануецца здаць 3 шматкватэрных дома. Гадавое заданне па будаўніцтву жылля для вобласці на 2015 год запланавана на ўзроўні 400 тыс. Кв. м. У мінулым годзе пры плане 410 тыс. кв.м, у рэгіёне фактычна было ўведзена 384,3 тыс. кв.м.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 45 арэндных кватэр у Оршы

У Оршы першыя арэндныя кватэры будуць пабудаваны ў 2015 годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение