Ірына Лаўроўская доктар навук у галіне архітэктуры і ўрбаністыкі, аўтар вялікай колькасці навуковых артыкулаў. Вінцук вячорка - занакаміты філолаг, грамадскі дзеяч, арганізатар шэрагу паспяховых грамадскіх і палітычных кампаніяў.
Наш горад яны наведаюць як эксперты праграмы "Народны журналіст" па ініцыятыве блогера Віталя Паўлава. У рамках свайго візіту Вінцук Вячорка і Ірына Лаўроўская плануюць правесці сустрэчу з жыхарамі Оршы па пытанні захавання помнікаў і правядзення кампаніяў у абарону помнікаў архітэктуры. На сустрэчу запрашаюцца усе ахвотныя якім цікавая тэма. Пачатак а 14-30 у суботу 28 лютага па адрасе вуліца Чырвонаармейская д. 13. Уваход вольны.