18:00

-1

3 м/с

1004 гПа

21:00

-2

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Орша, Эканоміка

Пратэст прадпрымальнікаў. Так? Не?

02.03.2015 09:10

3605 праглядаў, 18 каментароў

У Оршы многія прадпрымальнікі 1 сакавіка ня выйшлі на працу, але некаторыя працавалі. Што далей?

У прыватнасці, у першы дзень вясны амаль не працаваў цэнтральны рынак, падобная сітуацыя і ў "Антэі", што на Раніцы. Але гандлёвы цэнтр "Орша-Сіці" працаваў у звычайным рэжыме, масавага нявыхаду прадпрымальнікаў на працоўныя месцы не назіралася.

Праблемы з прадпрымальнікамі звязаныя з тым, што 1 сакавіка пачаў дзейнічаць указ Лукашэнкі № 222, згодна з якім кожная адзінка тавару, якая ёсць у наяўнасці, павінна суправаджацца адмысловымі дакументамі. Неўзабаве гандаль без суправаджальнай дакументацыі на кожную адзінку тавару будзе забаронены. У выпадку парушэння прадпрымальнік будзе аштрафаваны на 9 мільёнаў рублёў, а ягоны тавар канфіскаваны. У краіне ўжо былі зафіксаваныя выпадкі спантанных праверак і стыхійных канфіскацый прадукцыі. Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску, ня здолеў адтэрмінаваць дзеянне ўказу.

Асноўная крыніца, адкуль прывозяць тавар на рынкі Оршы - суседняя Расея, а там, як правіла, оптавыя базы працуюць без выдачы сертыфікатаў на прадукцыю. У выніку прадпрымальнікі многіх буйных і невялікіх гарадоў Беларусі 1 сакавіка ня выйшлі на працу. Некаторыя спецыялісты адзначаюць, што ў асяродку прадпрымальнікаў няма адзінага меркавання, што рабіць. Магчыма, нехта 1 сакавіка ня выйшаў на працу проста з-за таго, што баяўся канфіскацыі тавару, а не дзеля падтрымкі пратэсту, які многім людзям бачыцца адзіным выйсцем з сітуацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэст прадпрымальнікаў. Так? Не?

У Оршы многія прадпрымальнікі 1 сакавіка ня выйшлі на працу, але некаторыя працавалі. Што далей?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение